Вялікдзень

Вялікдзень

Вялікдзень – гэта цудоўнае свята, час падарункаў і час паслужыць людзям. Для выхаванцаў Нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Паставы добрай традыцыяй ў гэтыя святочныя дні стала наведванне дзяцей, старых, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія знаходзяцца ў сацыяльных прытулках Пастаўскага раёна.

І у гэтым годзе дзеці, якія ходзяць у Нядзельную школу, прынеслі пачастункі і паказалі невялічкія канцэрты ў названых вышэй установах. Гучалі вершы і спевы пра Вялікдзень, а таксама былі паказаны два лялечныя спектаклі у форме батлейкі на тэмы Евангельскiх прытчау. У сваю чаргу выхаванцы Дзiцячага прытулку паказалi свае падарункi для гасцей – цудоуныя вершы пра Светлае Пасхальнае свята.

Са словамі віншавання звярнуўся і настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў гораде Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч. Затым ён уручыу кожнаму асвечанае яйка – сiмвал Уваскрасення и салодкiя падарункi .

  • Настаунiца Нядзельнай школы Н.Ф.Пракаповiч