Для выхаванцаў Нядзельнай школы пры храме Св. Мікалая Цудатворцы ў г.Паставы добрай традыцыяй ў калядныя дні стала наведванне разам з настаяцелем храма протаiерэем Валерыем Пашкевiчам трох сацыяльных прытулкаў: для пакінутых дзяцей, для адзінокіх старых людзей і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
І ў гэтым годзе дзеці, якія ходзяць у Нядзельную школу, паказалі невялічкія канцэрты ў гэтых установах. Праграма ўключала віншаванне протаіерэя Валерыя Пашкевіча і выступы выхаванцаў школы, якія чыталі вершы і спявалі песні пра Раство Хрыстова, паказвалі інсцэніроўку “Хрыстос нарадзiуся, Бог увасабiуся, Анёлы спяваюць, Пастухі iграюць, Валхвы вітаюць ” і два лялечныя спектаклі у форме батлейкi.
Час, праведзены разам, быў карысным для ўсіх удзельнікаў. Дзеці з Нядзельнай школы былі радыя таму, што мелі магчымасць паслужыць бліжнiм. А гледачы цешыліся канцэртам i салодкiм падарункам.
Наталля Пракаповіч, Пастаускае благачынне