Экспазіцыя "Усе пра Пастаўскае казацтва"

 Усе пра Пастаўскае казацтва

         У канцы сакавіка ў выставачнай зале раённага краязнаўчага музея ў палацы Тызенгаўзаў адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі пастаўскага казацкага руху.

      Гісторыя Пастаўскага казацкага аддзела пачалася 30 лістапада 2006 года. Тады ў сценах храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Паставах адбылося першае на Віцебшчыне прыняцце казацкага слова, а сама арганізацыя была зарэгістравана ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
      
На экспазіцыі прадстаўлены палявая і парадная казацкая форма і пагоны, самыя галоўныя прадметы для кожнага казака — шашка і нагайка, граматы і медалі, атрыманыя членамі Пастаўскага казацкага аддзела, яго сцяг і напрамкі дзейнасці, адлюстраваныя ў фотаздымках, тэксты прысягі і гімна казацтва і іншае. Выстава адлюствоўвае  ўсе напрамкі дзейнасці казацкага аддзела: супрацоўніцтва казакоў з царквой, раённым аддзелам унутраных спраў і ўстановамі адукацыі горада па ахове грамадскага правапарадку ў будныя дні і падчас правядзення культурна-масавых і палітычных мерапрыемстваў, патрыятычным выхаванні моладзі, удзел у рабоце па захаванні памяці пра загінулых абаронцаў Айчыны.
     Асвяціў экспазіцыю настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Валерый Пашкевіч.