Заняткі ў нядзельнай школе

Нядзельная школа

Заняткі ў нядзельнай школе.

 Вядома, што выкладчыкі Закона Божага ў Нядзельнай школе выконваюць шмат абавязкаў: у дадатак да адказнасці за паспяховасць навучэнцаў у засваенні ведаў, яны, перадусім, павінны фарміраваць добрыя рысы характару ў навучэнцаў.

Не сакрэт, што і зямное жыццё, а гэта імгненне ў вечнасці, і жыццё будучага веку напрамую залежаць ад якасцяў характару і ўчынкаў чалавека. Нават самыя разумныя і адораныя людзі могуць пацярпець крах з-за таго, што яны недастаткова адказна ставяцца да маральнага аспекта жыцця. Ці наадварот, вядомыя выпадкі, калі недахоп таленту з лішкам кампенсаваўся асаблівым стараннем у працы над сабой і праяўленнем такіх рыс характару, як альтруізм, дабрыня, адказнасць, вернасць, сумленнасць, шчырасць.

         Я зараз паспрабую адказаць на пытанне як ненадакучліва дапамагчы навучэнцам сфармаваць і развіць у сабе духоўна-маральныя якасці і здольнасці?

Па-першае, мы вывучаем прытчы. Многія з прытчаў Іісуса Хрыста апісваюць паўсядзённыя рэчы, такія, як выпечка хлеба жанчынай (прытча пра закваску) або рабаванне на бязлюднай дарозе (прытча аб добрым Самараніне). Тым не менш гэта не простыя апавяданні, якія служаць у якасці ілюстрацый. У іх выяўляецца сэнс духоўнага свету.

Па-другое, мы ведаем, што дзецям уласціва наглядна-дзейнаснае і вобразна-нагляднае мысленне. Таму на занятках у Нядзельнай школе пры храме Свяціцеля Мікалая ў Паставах мы праводзім вопыты або эксперыменты, якія дапамагаюць навучэнцам самім зрабіць вывады і правільны жыццёвы выбар. Прывяду некаторыя прыклады.

№1. Давайце паставім на агонь 3 аднолькавых рондалі з вадой, у адну кінем моркву, у другую пакладзем яйка, а ў трэцюю дадамо кавы. Праз некаторы час мы ўбачым, што цвёрдая морква, пабываўшы ў кіпені, стала мяккай і гнуткай. Крохкае і вадкае яйка стала цвёрдым. Вонкава яны не змяніліся, яны толькі змянілі сваю структуру пад уздзеяннем аднолькавых неспрыяльныхт абставінаў — кіпеню. Так і людзі — моцныя вонкава могуць расклеіцца і стаць слабакамі там, дзе крохкія і далікатныя зацвярдзеюць. А кава? Гэта самае цікавае! Кава цалкам растварыўся ў новай варожым асяроддзі і змяніла яго — ператварыла кіпень у духмяны напой. Ёсць асаблівыя людзі, якія змяняюць самі абставіны і ператвараюць іх у нешта новае і прыгожае.

№2. Возьмем шкляны слоік і напоўнім яго шарыкамі для настольнага тэніса. Спытаем, ці поўная банка? Меркаваны адказ: Так, поўная. Тады дабавім сухога гароху. Гарошак займае вольнае месца паміж шарамі. - Ці поўная банка? Адказ: Так, поўная. Тады насыпаем пясок. Натуральна, пясок займае цалкам вольнае месца. Яшчэ раз пытаем, поўная банка? Адказ: так, і на гэты раз адназначна, яна поўная. Тады Выліваем ваду ў слоік. Банка - гэта наша жыццё. Шары - гэта найважнейшыя рэчы ў жыцці: Бог, сям’я, здароўе – усё тое, што неабходна, каб жыццё ўсё ж такі заставалася поўным нават у выпадку, калі ўсё астатняе страціцца. Гарошак - гэта рэчы, якія асабіста для нас сталі важнымі: праца, дом. Пясок - гэта ўсё астатняе, дробязі. Калі спачатку напоўніць банку пяском, не застанецца месца, дзе маглі б размясціцца гарошак і шары. І таксама ў нашым жыцці, калі марнаваць увесь час і ўсю энергію на дробязі, не застаецца месца для найважнейшых рэчаў. Займайцеся, перш за ўсё, шарамі, самымі важнымі рэчамі. А якое значэнне мае вада? - Вада гэта грахі, якія выштурхоўваюць з пасудзіны нашага жыцця сапраўднае прызначэнне чалавека, тыя рэчы, дзеля якіх нам дадзена жыццё.

№3. Абмяркуем надзіманую цацку, якая прыгожая звонку і пустая знутры. Ці можна на яе абаперціся? Мы вельмі часта разважаем аб чалавечай прыгажосці. Хтосьці лічыць, што яна бывае толькі знешняй, але сапраўдная прыгажосць выяўляцца ва ўнутраным свеце чалавека. Знешні выгляд - гэта ўсяго толькі абалонка, пад якой можа хавацца чалавек з «непрыгожай і пустой, абмежаванай душой».

№4. Дабаўляем у першаю шклянку з вадой ёд, вада становіцца бруднай і забруджвае другую шклянку з вадой. Так і душа становіцца бруднай ад дрэнных учынкаў і зносін. Дабаўляем перакісь у першую шклянку і вада зноў чыстая і ачышчае другую шклянку. Так і душа  ачышчаецца ад грахоў на споведзі і пры зносінах дапамагае іншым стаць лепшымі.

№5. Пакладзём на стол два аднолькавыя стосы з кніг. Паміж імі змесцім  ліст паперы. Атрымаўся масток. Праверым, якую вагу вытрымае такі мост. Напрыклад, паставім на яго пусты шкляны слоік. Мост не здолеў  утрымаць такі цяжар і праваліўся. Каб папяровы мост стаў трывалей, яго трэба ўмацаваць. Для гэтага сагнём ліст гармонікам і зноў пакладзём на кнігі. Цяпер замест гладкага атрымаўся рабрысты папяровы масток. Паставім тую ж самую банку на новую пераправу. Умацаваны мост не прагінаецца і лёгка вытрымлівае вагу банкі! Так і мы, калі працуем над сабой, а не ляжым, зможам  пераадолець усе выпрабаванні.

      Згадзіціся, такія эксперыменты вельмі карысныя. Яны дапамагаюць развіваць уменне самастойна думаць у правільным накірунку. Як у адной старой гісторыі пра каня і нібыта Карла Роджерса: Аднойчы вясковы хлопчык (Роджерс) убачыў незнаёмага каня. Ён узяў ды і адвёў яе гаспадару. Гаспадар здзівіўся: адкуль хлопчык даведаўся, куды трэба весці каня? А я і не ведаў — конь ведаў. Я толькі не даваў яму збіцца са шляху, — адказаў хлопчык.

     Спадзяюся, што прааналізаваўшы шматлікія прытчы і эксперыменты, кожны наш навучэнец сам здолее правільна вырашаць жыццёвыя задачы.

                                                             Пракаповіч Наталля Фёдараўна